Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Бяспека для дашкольнікаў

03.03.2016

sdfadsg34wegfБяспека дзяцей ва ўсіх і заўсёды стаіць на першым месцы. Клапаціцца пра сваіх дзяцей у першую чаргу павінны бацькі. Вельмі важную ролю ў навучанні іграюць і педагогі, праводзячы ўрокі ў школах, заняткі ў дзіцячых дашкольных установах, яны пастаянна нагадваюць дзецям аб правілах бяспекі. А на дапамогу ім прыходзяць ратавальнікі. У Валожынскім раёне ўжо склалася добрая традыцыя - на ўрокі бяспекі запрашаць работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У гэты раз занятак прайшоў у дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №3 “Пралеска” г.Валожын”. Дзецям распавялі аб правілах бяспекі для самых маленькіх, паказалі навучальныя мультфільмы, а таксама пагулялі ў гульні, што больш за ўсё і спадабалася дашкольнікам. Бо ў гэтым узросце асноўны метад навучання - гульня. Праз яе яны нашмат хутчэй засвойваюць патрэбны і важны матэрыял. Заняткі, а іх у гэты дзень было два, прайшлі весела і пазнавальна. Кожнае дзіця атрымала ад ратавальнікаў займальныя размалёўкі аб бяспецы.