Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Акцыя

11.03.2016

З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым покалением ў галіне абароны ад надзвычайных ситуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, 4 сакавіка ў Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі прайшла акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!». А пачалося дадзенае мерапрыемства з адпрацоўкі плана эвакуацыі. Пасля спрацоўкі сістэмы апавяшчэння аб пажары навучэнцы і работнікі ліцэя паспяшаліся пакінуць будынак. Эвакуацыя прайшла без панікі, спакойна і з выкананнем неабходных правілаў. Прыбыўшаму пажарнаму аварыйна-выратавальнаму падраздзяленню, камандзір добраахвотнай пажарнай дружыны адразу ж паведаміў пра колькасць эвакуіраваных людзей, аб месцы ўмоўнага пажару і пра размяшчэнне пажарных гідрантаў. Пасля паспяхова праведзенай эвакуацыі ўсіх запрасілі прайсці ў актавуу зала для працягу акцыі. З прысутным правялі прафілактычныя гутаркі і паказалі навучальныя відэафільмы. На дадзеным мерапрыемстве прысутнічаў начальнік сектара Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Ягор Мікалаевіч Шульга і выконваючы абавязкі начальніка Валожынскага РАНС Павел Генрыхавіч Тарасевіч.