Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вось і наступіла доўгачаканая вясна

14.03.2016

Вось і наступіла доўгачаканая вясна, наперадзе шмат светлых і сонечных дзён. З прыходам цёплага надвор’я сельскія жыхары і дачнікі прыводзяць у парадак свае домаўладанні і зямельныя ўчасткі. Рыхтуючыся да новага дачнага сезону пасля зімовай «спячкі», прадпрымальныя гаспадары з адмысловай стараннасцю бяруцца за падрыхтоўку сваіх садоў і агародаў да новай барацьбы за ўраджай, часцяком грэбуючы не толькі сваёй, але і бяспекай людей, якія іх акружаюць. На жаль, такая «зверхініцыятыўнасць» грамадзян разам з няведаннем, а часам і простым нежаданнем выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі, прыносіць свае плады: згодна з афіцыйнай статыстыкай у гэты перыяд істотна пачашчаюцца выпадкі пажараў ад выпальвання сухой расліннасці і смецця, згараюць дамы і іншыя пабудовы, у якія ўкладзены не толькі матэрыяльныя сродкі, але і шматгадовая  праца.

Даведачна: у 2015 годзе на тэрыторыі Мінскай вобласці падраздзяленні МНС выязджалі на 866 загаранняў сухой расліннасці, кустоў (ў 2014 годзе - 169 загаранняў (412%)). 24 сакавіка 2015 года ў в. Клетнае Барысаўскага раёна па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні сухой расліннасці на сваім участку гаспадаром домаўладання, агнём было знішчана 4 жылыя дамы і 8 гаспадарчых пастроек.

Улічваючы небяспеку такой з’явы, як агонь, і магчымасць яго хуткага распаўсюджвання на вялікія адлегласці пры парывах ветру, у чарговы раз нагадваем аб наступствах выпальвання сухой расліннасці, спальванні смецця і развядзенні вогнішчаў. Пры моцным ветры полымя можа распаўсюджвацца з хуткасцю да 1 метра ў секунду, што пагражае знішчэннем жылля, пабудоў, а можа прывесці і да гібелі людзей. Як паказвае вопыт мінулых гадоў у большасці выпадкаў ад агню гінуць людзі сталага ўзросту, якія пры спальванні смецця на сваіх прысядзібных участках не разлічвалі свае сілы па кантролі за агнём. Літаральна за хвіліну, на першы погляд кантраляванае гарэнне можа ператварыцца ў пажар, у якім вы самі можаце сур’ёзна пацярпець.

Даведачна: 4 жніўня 2015 ў Валожынскім раёне ў вёсцы Гелянова-Хутарское у выніку загарання сухой расліннасці на прысядзібнай тэрыторыі аднакватэрнага жылога дома загінула гаспадыня домаўладання 1932 года нараджэння. Прычынай загарання зявіліся наўмысныя дзеянні жанчыны па спальванні сухой расліннасці, якія і прывялі да яе гібелі.

Паважаныя грамадзяне! Яшчэ раз нагадваем: выпальванне сухой расліннасці, пажніўных рэшткаў, траў на корані катэгарычна забаронена. Перасцеражыце суседзяў і сваякоў ад выкарыстання агню для таго, каб пазбавіцца ад леташняй травы і смецця. Акрамя таго, варта ведаць і памятаць, што за парушэнне гэтай забароны прадугледжана  адміністрацыйная адказнасць. Так, у Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь санкцыяй артыкула 15.57. за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь. Распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (артыкул 15.58). Згодна з Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі баз адпачынку, дачнага кааператыва, садаводчага таварыства, прысядзібнай тэрыторыі жылога дома дапускаецца кантраляванае развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне спецыяльных прыстасаванняў для размяшчэння палаючага вугалю (мангала, барбекю, грылю і аналагічных) (далей - спецыяльныя прыстасаванні для падрыхтоўкі ежы ) пры ўмове:

-прыняцця мер па нераспаўсюджванні гарэння за межы пляцоўкі;

-пастаяннага кантролю за працэсам гарэння і забеспячэння сродкамі тушэння (вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка і т. п.). Пасля заканчэння падрыхтоўкі ежы падпаленыя матэрыялы павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення;

-размяшчэння вогнішчаў на адлегласці не менш: 10 м ад будынкаў (збудаванняў), 20 м ад лясных масіваў, 30 м ад ськірдаў сена і саломы;

-размяшчэння спецыяльных прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы на адлегласці не менш за 4 м ад будынкаў (збудаванняў).