Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Бяспека – гэта важна

17.03.2016

І хоць на календары ўжо вясна, на вуліцы па-ранейшаму холадна і людзі працягваюць тапіць печы. Менавіта пячное ацяпленне часта становіцца прычынай пажараў. Таму падрабязны інструктаж аб тым, як гэта рабіць правільна нікому не перашкодзіць. Работнікі Валожынскага раённага аддзела працягваюць мэтанакіраваную працу па навучанні грамадзян асновам бяспекі жыццядзейнасці. І выкарыстоўваюць пры гэтым самыя эфектыўныя формы работы: выступленні ў працоўных калектывах, на сходах грамадзян, а таксама, што нямала важна, наведванне домаўладанняў. Бо прыходзячы ў пэўны дом, гаспадару можна канкрэтна ўказаць на існуючыя парушэнні і шляхі іх ліквідацыі. Вельмі часта бывае так, што чалавек з дня ў дзень, праходзячы міма печы з расколінамі, старой электрычнай праводкі, няспраўнага аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, проста не заўважае гэтага ці не хоча заўважаць, не разумеючы, якую небяспеку нясуць, на яго думку, гэтыя «нязначныя недахопы», якія і парушэннямі назваць нельга. Часам ад гаспадароў гучаць такія фразы: «Яшчэ пры маіх бацьках так было і я ўжо столькі гадоў тут жыву, нічога ж не здарылася». А для бяды шмат і не трэба. Гэта і спрабуюць растлумачыць ратавальнікі, праводзячы падрабязны інструктаж з домаўладальнікамі. У кожным доме, як напамін пра візіт застаюцца памяткі і інструкцыі-рэкамендацыі.