Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вясёлые і знаходлівыя

25.03.2016

1sdfaasdgf34tr2Правілы пажарнай бяспекі трэба ведаць і выконваць з дзяцінства. А, як вядома, любыя веды лепш засвойваюцца ў форме гульні. Менавіта таму ў актавай зале аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама прайшоў раённы этап фестывалю КВЗ «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама, раённы камітэт градскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Каманды з устаноў адукацыі В раёна спаборнічалі ў трох конкурсах: «Візітная картка», «Біятлон» і «Музычнае хатняе заданне». Тэматыка: прапаганда асноў бяспекі жыццядзейнасці, дзейнасць БМГАВП і клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, папулярызацыя прафесіі пажарнага і многае іншае. Выступленні каманд прынеслі ўдзельнікам гульні, журы і гледачам нямала ўсмешак. У выніку гульні прызавую тройку склалі каманды «Увага ўсім!» з Івянецкай сярэдняй школы, «Маланка» з Багданоўскага НПК і «К.В.О.Р.У.М.» з Вішнеўскага НПК. Віншуем пераможцаў!