Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У госці да выратавальнікаў

25.03.2016

2sadf3rtaf2Клопат пра самых маленькіх жыхароў Валожынскага раёна ўваходзіць у абавязкі не толькі іх бацькоў, але і педагогаў. Праводзячы заняткі ў рамках вучэбна-выхаваўчай работы ў дашкольных установах, дзецям пастаянна нагадваюць аб правілах бяспекі. Гэта і правілы абыходжання з колючымі і рэжучымі прадметамі, правілы дарожнага руху і многае іншае. Не менш важным напрамкам у навучанні дашкольнікаў з’яўляецца і пажарная бяспека. У дзіцячых садках пастаянна праводзяцца розныя мерапрыемствы па навучанні дзяцей правілам паводзінаў у выпадку ўзнікнення пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі, тлумачаць, што нельга рабіць, каб не патрапіць у небяспечную сітуацыю. Адным з метадаў працы таксама з’яўляюцца і экскурсіі ў пажарныя аварыйна-выратавальныя падраздзяленні. Гэта, напэўна, самае цікавае і запамінальнае для дзяцей. 15 сакавіка выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №6 “Вясёлы вулей” г.Валожына» наведалі пажарную аварыйна-выратавальную часць


№ 1 г. Валожына. Гасцей чакалі з нецярпеннем. Бо такія сустрэчы прыносяць станоўчыя эмоцыі і добры настрой не толькі дзецям, але і выратавальнікам. Хлопчыкаў і дзяўчынак правялі па ўсім памяшканням, дзе распавялі, для чаго яны прызначаны. Асабліва дзяцей зацікавіў цэнтр аператыўнага кіравання. Тут у іх узнікла найбольшая колькасць пытанняў, адказы на якія ўсе слухалі вельмі ўважліва, баючыся што-небудзь прапусціць. Дыспетчар таксама задала ім некалькі сваіх пытанняў і пачула гучныя і дружныя адказы. З дзецьмі правялі невялікую віктарыну, з дапамогай якой яшчэ раз нагадалі аб правілах бяспекі. У неверагоднае захапленне ўсіх прывяла магчымасць памераць сапраўдную пажарную каску, баявую вопратку, а таксама пасядзець у пажарнай машыне. Напрыканцы мерапрыемства дашкольнікам уручылі цікавыя і карысныя падарункі. А самай вялікай узнагародай для выратавальнікаў сталі ўсмешкі і словы падзякі ад маленькіх сяброў.