Якую ролю адыгрывае спорт у жыцці чалавека? Ва ўсім свеце людзі яе бачаць па-рознаму. Адны вельмі прахалодна ставяцца да спорту і некаторыя нават лічаць яго марнаваннем часу. Іншыя людзі бачаць сэнс спорту і іх, на шчасце, больш чым першых. Прычым кожны з іх можа мець рознае стаўленне да спорту: хтосьці аддае перавагу прагляду яго па тэлевізары, хтосьці аддае перавагу проста займацца якім-небудзь відам спорту або агульнафізічнай падрыхтоўкай, ну а для кагосьці спорт - гэта сродак існавання. Спорт робіць людзей больш устойлівымі да негатыўных фактараў асяроддзя. Ён часта прыносіць людзям шмат станоўчых эмоцый, напрыклад, пры перамозе любімай каманды ці пры дасягненні чалавекам нейкага выніку ў ім. Спорт мае вялікую ролю ў жыцці людзей. Ён умацоўвае здароўе, выхоўвае характар, робіць чалавека моцным. Акрамя таго, заняткі спортам падымаюць настрой.
Работнікі МНС гэта людзі, якія ўвесь час па абавязку службы займаюцца цяжкай, у тым ліку фізічнай працай. Яны заўсёды павінны быць гатовыя да сур’ёзных нагрузак. Па гэтай прычыне і для падтрымання здаровага ладу жыцця ў МНС заўсёды надаецца вялікая ўвага спорту.
24 сакавіка ў Валожыне адбыўся чацвёрты дзень занальных спаборніцтваў па валейболе ў рамках Спартакіяды ўстановы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС». У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды Валожынскага РАНС, Пухавіцкага РАНС, Уздзенскага РАНС і Дзяржынскага РАНС. Усе каманды паказалі вельмі добрую гульню. У напружаным, насычаным цікавымі гульнявымі момантамі турніры, калі ішла барацьба за кожны мяч, за кожнае ачко, перамагла каманда Дзяржынскага РАНС. Віншуем пераможцаў!!!


