Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Людзі!!! Спыніце палы!!!

04.04.2016

Пажары, звязаныя з выпальваннем сухой расліннасці, часта прыводзяць да цяжкіх наступстваў: пагражаюць жыццю, здароўю і маёмасці грамадзян. Прычынамі загарання сухой расліннасці з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, халатнасць, хуліганства і наўмысны падпал расліннасці або смецця.

З мэтай недапушчэння ўзнікнення пажараў з-за выпальванняў сухой травы і спальвання смецця, работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выязджаюць у сельскую мясцовасць, каб нагадаць жыхарам раёна пра элементарныя правілы пажарнай бяспекі. Асноўнай задачай удзельнікаў рэйдаў з’яўляецца правядзенне гутарак з насельніцтвам аб неабходнасці выконвання супрацьпажарных правілаў, асабліва ў пажаранебяспечны перыяд. Аднак, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні, прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці, ў раёне працягваюцца падпалы сухой травы і смецця. Толькі пачынаючы з 23 сакавіка пажарныя падраздзяленні больш за 30 разоў выязджалі на такія ўзгаранні. І амаль кожны раз існавала пагроза жылым дамам і гаспадарчым пабудовам. А ў вёсцы Ігнатова Вішнеўскага сельскага Савета і вёсцы Дзямідавічы ад падпаленай травы загарэліся хлявы.  Людзі вельмі часта проста не задумваюцца, што сваімі дзеяннямі наносяць шкоду як насельніцтву, так і навакольнаму асяроддзю.