Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Таленавітыя ва ўсім

11.04.2016

3sdgzsdg5 красавіка ў актавай зале дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» сабраліся самыя актыўныя, крэатыўныя, таленавітыя і вясёлыя - гэта ўдзельнікі VI абласнога фестывалю КВЗ «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім». Удзел у гульні прынялі сем каманд з Валожынскага, Вілейскага, Мінскага, Мядзельскага, Дзяржынскага, Стаўбцоўскага і Маладзечанскага раёнаў. У гэты дзень у зале панавалі весялосць і гумар, а на тварах гледачоў і шаноўнага журы можна было назіраць толькі ўсмешкі, што яшчэ больш натхняла і падбадзёрвала выступаючых на сцэне. А ацэньвалі гэтую выдатную гульню галоўны спецыяліст цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Віталь Віктаравіч Галаўко, старшы інспектар цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Дзіяна Віктараўна Жалязняк, першы сакратар Валожынскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Алена Валер’еўна Грыбоўская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганна Міхайлаўна Канановіч і ўдзельнік каманды КВЗ Мінскаблгаз Таццяна Анатольеўна Кавалёва. Усе каманды паказалі выдатную гульню, але, як у любым конкурсе, журы павінна было вызначыць пераможцаў. І імі стала каманда «Дызель» з Вілейскага раёна. Другое месца падзялілі паміж сабой каманды «No fire» з Мядзельскага раёна і «Мolo. Fire» з Маладзечанскага раёна. Трэцяе месца заваявала каманда «Першы - сто першы» са Стаўбцоўскага раёна. Віншуем пераможцаў !!! 6 мая гэтыя тры каманды прымуць удзел у фінальнай гульні, якая адбудзецца ў Смалявічах.