Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Рэйды ў рамках акцыі

22.04.2016

dfgf3Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду і ў рамках акцыі «За бяспеку разам» работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі праводзяць сумесныя рэйды па праверцы гарышчаў, месцаў агульнага карыстання, а таксама па выяўленні пустых дамоў і збудаванняў. Падчас правядзення рэйдаў праводзяць гутаркі з насельніцтвам, нагадваюць аб тым, што бяспека кожнага шмат у чым залежыць ад іх саміх. Бо калі не выконваць правілы бяспекі, то як можна спадзявацца на тое, што бяда абміне бокам. У размовах з жыхарамі раёна ўдзельнікі рэйдавых груп нагадваюць пра такую карысную рэч, як аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які выратаваў не адно жыццё, а таксама аб забароне выпальвання сухой расліннасці і правілах распальвання вогнішча, так як з надыходам цёплага надвор’я пажары па гэтай прычыне ўзрастаюць. Усім праінструктыраваным таксама ўручаюцца памяткі.