Згодна плана асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы Валожынскага раённага звяна Мінскай абласной падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідаціі надзвыайных сітуацый і грамадзянскай абароны на 2016 год у Валожынскім раённым спажывецкім таварыстве праведзена камандна-штабное вучэнне па праверцы дзеянняў пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
Асноўнай мэтай правядзення комплексна-штабных вучэнняў з’явілася ўдасканаленне зладжанасці і аператыўнасці ў рабоце адказных асоб аб’екта, іх навыкаў у арганізацыі і выкананні ўсяго комплексу мерапрыемстваў, якія прадугледжаны дакументамі.
Пасля заканчэння вучэння былі падведзены вынікі, праводзіўся дэталёвы разбор і аналіз уводных, ацанілі камандную працу кіраніцтва аб’екта, іх уменне хутка і граматна рэагаваць на розныя надзвычайныя сітуацыі.
Праведзеная адпрацоўка дзеянняў паказала, што персанал аб’екта валодае высокім узроўнем ведаў і ўменняў.


