Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Лепш папярэдзіць

22.04.2016

gbvdfhЗ мэтай умацавання дысцыпліны і папярэджання злачынстваў сярод работнікаў Валожынскага РАНС 13 красавіка ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Валожына былі праведзены дадатковыя заняткі з асабістым складам. Асноўнай тэмай, разгледжанай у рамках заняткаў, стала антыкарупцыйная палітыка. Перад работнікамі выступілі: старшы следчы Валожынскага РАСК Аксана Іванаўна Гульба і начальнік аддзела ідэалагічнай работы ўстановы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» Аляксей Міхайлавіч Рак. Вялікі акцэнт у размове быў зроблены на папярэджанне і барацьбу з карупцыяй, так як гэта з’яўляецца прыярытэтнай задачай. Аксана Іванаўна прывяла прыклады правапарушэнняў і распавяла аб наступствах за здзяйсненне злачынстваў. Аляксей Міхайлавіч прывёў выпадкі карупцыйных праяў сярод работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, тым самым папярэдзіўшы асабісты склад аб недапушчэнні карупцыйных праяў сярод людзей у пагонах. Таксама нагадаў пра транспартную дысцыпліну, а канкрэтна, аб недапушчэнні кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, прывёў прыклады гэтых правапарушэнняў учыненых работнікамі у бягучым годзе.