Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дзеля шчаслівай будучыні дзяцей

23.05.2016

weqrvxz3Найвышэйшае шчасце кожнай сям’і - здаровае, паспяховае, шчаслівае дзіця. Яму яшчэ трэба будзе стаць дарослым і адказным, а пакуль ён спазнае вакол сябе ўсё навакольнае, такое незразумелае, незвычайнае, цікавае. А самы просты спосаб засцерагчы жыццё дзіцяці ў гэты час - навучыць яго ствараць камфортную і бяспечную сераду ў побыце і навакольнай прасторы. Нельга прытрымлівацца міфа «Чаму не навучаць бацькі, навучыць жыццё». Безумоўна, дзіця і самастойна атрымлівае жыццёвыя веды і навыкі праз гульню. Але сфарміраваць паняцце, што жыццё - не гульня, навучыць дзяцей асцярожна ставіцца да свайго здароўя, выконваць правілы бяспечных паводзін павінны бацькі! А незаменнымі памочнікамі ім у гэтым з’яўляюцца ратавальнікі.

У рамках першага этапу акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі дом сямейнага тыпу ў горадзе Валожын. На дадзены момант у гэтай сям’і выхоўваецца 8 дзяцей: 5 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. Як кажа іх мама Святлана Рамісаўна, дзеці ўсе вельмі розныя і да кожнага патрэбен пэўны падыход. Хтосьці з іх в вельмі спакойны, а хтосьці наадварот занадта спрытны. Таму за імі патрэбен пастаянны кантроль, а веданне правілаў бяспекі ім проста неабходна. У час сустрэчы дзеці разам з інспектарам абмеркавалі розныя небяспечныя сітуацыі, якія могуць адбыцца ў любы момант. Вельмі парадавала тое, што варта было толькі пачаць казаць пра нейкія правілы бяспекі, як старэйшыя падхоплівалі і працягвалі расказваць самі. Пытанні віктарыны і гульні таксама нікога не пакінулі абыякавымі. У канцы сустрэчы дзяцей чакаў сюрпрыз: ім далі магчымасць памераць сапраўдную баявую вопратку выратавальніка. Захапленню не было мяжы. Дзяўчынкі і хлопчыкі яшчэ доўга не адпускалі гасцей, задавалі шмат пытанняў аб працы ратавальнікаў, фатаграфаваліся для сваіх .

За час правядзення першага этапу акцыі работнікі райаддзела наведалі і іншыя шматдзетныя сем’і, дзе таксама ў гульнявой форме распавялі дзецям пра важнасць і неабходнасць выконваць правілы бяспекі. Ратавальнікі таксама наведаліся і ў піцэрыю «Фісташка», дзе правялі цікавыя конкурсы з децьмі, якія вырашылі паласавацца піцай.

Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі на памяць аб сустрэчы карысныя кнігі, памяткі, размалёўкі і пазлы.

Праводзячы такія сустрэчы з бацькамі і дзецьмі, выратавальнікі ў чарговы раз імкнуцца данесці як мага больш карыснай інфармацыі, якая дапаможа засцерагчы жыццё не толькі дзяцей, але і дарослых. Бо жыццё - гэта бясцэнны дар. І як яно складзецца ў нашых дзяцей, шмат у чым залежыць ад нас - дарослых.

 Інспектар прапаганды і навучання

Валожынскага РАНС

Алеся Радвіловіч