З пачатку 2016 года ў Валожынскім раёне адбылося 14 пажараў і загінула 3 чалавекі, таму праца па папярэджанні пажараў працягваецца. Ратавальнікі нястомна працягваюць паўтараць, што выкананне правіл пажарнай бяспекі неабходна перш за ўсё самім людзям, а не розным службам. У гэты раз работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі гутарку ў працоўным калектыве АСБ «Беларусбанк» у горадзе Валожын. Прысутным распавялі пра асноўныя правілы пажарнай бяспекі. Асаблівую ўвагу надалі небяспецы выпальвання сухой расліннасці і спальвання смецця на прысядзібных участках. Бо ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд вялікая колькасць пажараў адбываецца менавіта па гэтай прычыне. Таксама падрабязна спыніліся на тым, як правільна дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!» і прадэманстравалі відэафільм на дадзеную тэму. Так як летнія канікулы не за гарамі, а гэта найбольш траўманебяспечны час для дзяцей, прысутным нагадалі і аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду.
Інспектар прапаганды і навучання
Валожынскага РАНС
Алеся Радвіловіч


