Дзеці - гэта самае дарагое, што ёсць у бацькоў. Мамы і таты імкнуцца даць ім усё самае лепшае, каб яны ні ў чым не мелі патрэбу, клапоцяцца аб іх здароўі, вучобе, радуюцца поспехам і разам перажываюць няўдачы. Але існуюць і такія бацькі, якія не жадаюць належным чынам выхоўваць сваіх дзяцей альбо не маюць магчымасці. У такім выпадку дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Такія сем’і патрабуюць кантролю з боку розных суб’ектаў прафілактыкі. Найбольш цесна з імі працуюць сацыяльныя педагогі ўстаноў адукацыі. Менавіта пад іх пастаянным кантролем знаходзяцца дзеці, якія маюць патрэбу ў абароне. Пры наведванні сем’яў сацыяльныя педагогі павінны звяртаць увагу на ўсе існуючыя парушэнні і недахопы, якія маюцца ў доме, а пры неабходнасці, своечасова інфармаваць усіх зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі. Таму ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама была праведзена нарада сацыяльных педагогаў усіх устаноў адукацыі раёна, дзе выконваючы абавязкі начальніка Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Генрыхавіч Тарасевіч падрабязна спыніўся на правілах пажарнай бяспекі ў жылым сектары. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на найбольш частыя парушэнні, якія сустракаюцца ў домаўладаннях, а таксама на небяспеку пакідання дзяцей без нагляду, што ў такіх сем’ях бывае дастаткова часта. Ва ўсіх прысутных у гэты дзень была магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць і абмеркаваць план далейшага плённага супрацоўніцтва.
Інспектар прапаганды і навучання
Валожынскага РАНС
Алеся Радвіловіч


