У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны на базе Валожынскага раёна 12 мая 2016 года прайшлі абласныя вучэнні. У ходзе вучэнняў былі адпрацаваны дзеянні грамадзянскіх фарміраванняў па ліквідацыі розных надзвычайных сітуацый. Для правядзення вучэння былі задзейнічаны ДУ «Валожынскі РЦГиЭ», аддзел культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, Валожынскі РАУС, раённая ветэрынарная станцыя. Зацікаўленыя службы практычна адпрацавалі пытанні ўзаемадзеяння па забеспячэнню бяспекі насельніцтва і тэрыторый.


