Акцыя «Канікулы без дыму і агню!» упэўнена крочыць па Валожынскаму раёну. На гэты раз ратавальнікі зазірнулі ў госці ў спартыўна-аздараўленчы лагер "Галактыка". Дзецям нагадалі пра неабходнасць выконваць асноўныя правілы бяспекі, даведаліся якія правілы яны ведаюць і выконваюць. Затым выхаванцам лагера прапанавалі паўдзельнічаць у «Выратавальнай эстафеце». Ад жадаючых стаць удзельнікамі каманды не было адбою. Дзеці выклікалі ратавальнікаў, ратавалі сваіх сяброў, перапраўляліся цераз балота і многае іншае. У выніку, вядома ж, перамагла дружба. З тымі, хто не прыняў удзел у эстафеце, правялі цікавую віктарыну. Без дэманстрацыі пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі дадзенае мерапрыемства абыйсціся не магло. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі ратавальнікаў і разглядалі ўсё абсталяванне, якое ім паказвалі, задавалі пытанні, а таксама прымяралі баявую вопратку. А водная феерыя проста прывяла ўсіх у захапленне.


