16 чэрвеня да дзяцей, якія наведвають аздараўленчыя лагеры ў ДУА "Сярэдняя школа №2" і ДУА "Сярэдняя школа №1" горада Валожына прыехала карэспандэнт часопіса "Юны выратавальнік" Таццяна Яшчанка. Валожынскія дзеці ўжо не першы раз сустракаюцца з Таццянай. Мерапрыемствы, якія яна правозіць, заўсёды цікавыя і займальныя. Вось і на гэты раз атрымалася сапраўднае свята, якое дзеці запомняць надоўга. Выхаванцам лагераў было прапанавана паўдзельнічаць у розных конкурсах і віктарынах. На ўсе пытанні, якія задавала карэспандэнт, дзеці знайшлі правільныя адказы. Як правільна паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару, ў лесе, на вадаёмах, на дарогах, як правільна выклікаць дапамогу і многае іншае хлопчыкі і дзяўчынкі паўтарылі ў гэты дзень. Самыя актыўныя атрымалі падарункі ад часопіса "Юны выратавальнік". Вельмі парадавала тое, што дзеці любяць і чытаюць часопіс. Некаторыя нават удзельнічаюць у прапанаваных конкурсах.


