Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У Валожыне дзеці ў цэнтры ўвагі

31.08.2016

zdg36yrstjhg5Каб звярнуць увагу бацькоў на праблему траўматызму і гібелі ад пажараў дзяцей, пакінутых без нагляду, работнікі Валожынскі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з юнымі выратавальнікамі адправіліся ў аддзелы ўнівермага, якія спецыялізуюцца на дзіцячым адзенні і канцэлярскіх таварах для школьнікаў.

Там яны прызывалі дарослых не пакідаць дзяцей без нагляду, праводзіць з імі тлумачальныя гутаркі на тэмы выканання правіл бяспекі. Бо кожнае дзіця павінна ведаць, што неабходна рабіць і як правільна сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення любой надзывчайнай сітуацыі. Маленькім наведвальнікам юныя выратавальнікі  прапаноўвалі размаляваць малюнкі на тэму бяспекі. Вогнетушыцелі, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і баявая вопратка выратавальнікаў, якія былі выстаўлены як бы на продаж, таксама сталі напамінам для бацькоў аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду. Пры куплі тавараў, разам з чэкам, кожны пакупнік атрымаў памятку для бацькоў. Пад час правядзення першага этапа акцыі ўсе наведвальнікі ўнівермага атрымалі карысныя падарункі ад выратавальнікаў, якія, спадзяёмся, дапамогуць жыхарам раёна зрабіць сваё жыццё і жыццё сваіх дзяцей бяспечным.