У Валожынскім раёне прайшоў другі этап акцыі "У цэнтры ўвагі дзеці!», які пачаўся з урачыстых лінеек, прысвечаных Дню ведаў. За гэты час работнікі Валожынскага раённага аддзела наведалі ўсе ўстановы адукацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна. У ходзе урокаў дзецям распавялі аб працы выратавальнікаў-пажарных, нагадалі аб правілах бяспечных паводзін дома, на вуліцы і ў школе. Вучні разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, дзяліліся рознымі сітуацыямі, якія адбыліся з імі і іх сябрамі, успаміналі як правільна эвакуіравацца. Асаблівую цікавасць выклікалі відэафільмы, якія ім паказвалі выратавальнікі, а таксама гульня-віктарына «Школа бяспекі». Самым актыўным хлопчыкам і дзяўчынкам уручылі дыпломы. У завяршэнні ўрока ні адно дзіця не засталося без падарункаў, якія будуць выдатным напамінам пра неабходнасць выконваць правілы пажарнай бяспекі. Работа была праведена і з бацькамі вучняў на сходах, якія былі арганізаваны ў школах.


