Навучанне дзяцей правілам пажарнай бяспекі – важная задача, якая стаіць перад дарослымі. Існуе маса спосабаў, як зрабіць гэта навучанне не толькі карысным, але і цікавым для дзяцей. У рамках акцыі «У цэнтры ўвагі дзеці!» у Валожынскім раёне праходзяць тэатралізаваныя прадстаўленні для дашкольнікаў, якія падрыхтавалі работнікі Валожынскага раённага цэнтра культуры. З дапамогай цікавых сюжэтаў казак і добрых акцёраў, дзецям даносяць такія патрэбныя і важныя правілы пажарнай бяспекі. А хто не любіць казкі? Ды яшчэ такія карысныя! Падчас прадстаўленняў, хлапчукі і дзяўчынкі не проста гледачы, а непасрэдныя ўдзельнікі дзеяння. Яны гуляюць і на пытанні адказваюць, і дапамагаюць знайсці правільны выхад з сітуацыі, якая склалася, і перажываюць за герояў.
Гаварыць з дзецьмі аб тым, што можна, а што нельга, вядома, трэба. Але простыя размовы не вельмі эфектыўныя. А вось такія «урокі бяспекі» запомняцца дзецям надоўга.


