Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Увага да пажылых людзей даражэй за ўсё

07.10.2016

Пажылыя людзі заўсёды маюць патрэбу ў дапамозе. Бо з узростам усё цяжэй і цяжэй становіцца выконваць неабходную працу. Вось у рамках акцыі «Моладзь за бяспеку» актывісты клуба юных выратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя» з сярэдняй школы №2 г. Валожына вырашылі аказаць дапамогу некалькім жыхаркам горада, якія найбольш маюць патрэбу ў іх дапамозе.

Працы, вядома, было вельмі шмат. Але, калі з'яўляецца жаданне дапамагчы, цяжкасці не страшныя. Таму з выдатным настроем усе дружна прыняліся за працу. За некалькі дзён актывісты дапамаглі гародніну з градак прыбраць, ускапаць агарод, кветнікі ад сухіх кветак і травы ачысціць і яблыкі на зіму нарыхтаваць, і дровы скласці. Падзякі за аказаную дапамогу не было мяжы. Вядома, аказаная дапамога прыйшлася як нельга дарэчы, але ўвага да пажылых людзей даражэй за ўсё.