Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

На тэрыторыі раёна стартуе акцыя «За бяспеку разам!»

11.10.2016

З 17 кастрычніка па 11 лістапада ў раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!» па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе. З пачатку бягучага года ў Валожынскім раёне адбылося 29 пажараў, на якіх загінулі 4 чалавекі. Мэта акцыі - зніжэнне колькасці пажараў, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. У ходзе акцыі работнікі МНС сумесна з РАУС, інспекцыяй энерганагляду, работнікамі адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання і іншымі службамі наведаюць шматдзетныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў, ветэранаў вайны. Патурбуюць ратавальнікі і грамадзян, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распіцця спіртных напояў. У ходзе акцыі, людзей праінфармуюць аб неабходных мерах асабістай бяспекі, растлумачаць грамадзянам наступствы злоўжывання спіртнымі напоямі. Акрамя таго, ратавальнікі выступяць з прафілактычнымі гутаркамі на прадпрыемствах і сельскіх сходах грамадзян.

У працы па папярэджанні пажараў задзейнічаныя шматлікія службы раёна. Але толькі асабістая свядомасць людзей, асцярожнае абыходжанне з агнём у побыце, недапушчэнне курэння ў доме і адмова ад злоўжывання спіртным, здольныя мінімізаваць колькасць пажараў і зберагчы ад гібелі ў агні. Тэлефон службы выратавання - 101, 112.