Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Асаблівая ўвага

13.10.2016

dg3Жыццё – самае каштоўнае, што ёсць  чалавека. І, каб яно было бяспечным, работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць прафілактычную працу ў жылым сектары. Асаблівую ўвагу надаюць домаўладанням, дзе пражываюць дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Кожны год на пажарах гінуць дзеці, атрымліваюць траўмы і калецтвы рознай ступені цяжкасці. Невыкананне элементарных правілаў пажарнай бяспекі бацькамі, п'янства і курэнне, нядбайнасць і халатнасць - вось асноўныя фактары, якія нязменна прыводзяць да бяды.

Падчас праверак домаўладанняў, ратавальнікі тлумачылі бацькам патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. У чарговы раз нагадалі аб неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі і аб адміністрацыйнай адказнасці за іх парушэнне, пра тое, што любая нядбайнасць з непатушанай цыгарэтай можа прывесці да пажару. Кожнаму домаўладальніку была ўручана
наглядна-выяўленчая прадукцыя.