У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» прайшло пасяджэнне савета клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя». У гэты дзень члены савета даведаліся больш падрабязна аб працы, якая іх чакае, ад кіраўніка клуба і інспектара групы прапаганды і навучання Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Безумоўна, усе мерапрыемствы і акцыі з удзелам актывістаў клуба праводзяцца вельмі цікава і займальна, але заўсёды хочацца чаго-небудзь новага. Менавіта таму, юныя ратавальнікі сабраліся, каб даць ацэнку праведзеным мерапрыемствам і абмеркаваць далейшыя планы. Наша моладзь заўсёды вельмі актыўная і крэатыўная. Дзеці з задавальненнем прымаюць удзел не толькі ў правядзенні мерапрыемстваў, але і ўносяць свае прапановы ў планы правядзення. Іх ідэі заўсёды падтрымліваюцца кіраўнікамі. Так было і на гэты раз.




