Дзень 10 кастрычніка ў Валожынскім раённым аддзеле пачаўся са службовай нарады з начальнікамі падраздзяленняў пры начальніку аддзела, на якім былі разгледжаны найбольш важныя пытанні, якія тычацца як арганізацыі баявой працы, так і прафілактычнай працы сярод насельніцтва. У гэты ж дзень быў праведзены страявы агляд зімовай формы адзення ўсяго асабістага складу, вольнага ад нясення службы. Пасля гэтага адбылася сустрэча са следчым Валожынскага следчага камітэта, які давёў усім прысутным інфармацыю аб адказнасці за здзейсненыя правапарушэнні. Сустрэўся з работнікамі аддзела і прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі, які засяродзіў увагу на бяспецы на дарогах. А першы сакратар раённага камітэта грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» распавяла аб дзейнасці арганізацыі, планах на бліжэйшую будучыню і адказала на пытанні, якія цікавілі ратавальнікаў. Завяршылася ўсё заняткамі па службовай і баявой падрыхтоўцы.




