Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Шануйце сваё жыццё!!!

25.11.2016

У Валожынскім раёне стартавала пажарна-прафілактычная акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!", скіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

Згодна плану, першы этап акцыі актывісты клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя» сумесна з актывістамі раённага камітэта грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» правялі на аўтавакзале
г. Валожына. Падчас правядзення мерапрыемства па гучнай сувязі гучала інфармацыя супрацьпажарнай тэматыкі. Юныя памочнікі ратавальнікаў нагадвалі пасажырам аб небяспецы курэння ў ложку, асабліва - у нецвярозым стане. Ды і ў цэлым нядбайна кінутыя незатушаныя запалкі і недакуркі часта абгортваюцца буйным пажарам з вялікімі матэрыяльнымі стратамі. А яшчэ ратавальнікі прыводзілі прыклады вогненных трагедый, якія адбыліся ў раёне дзе нядбайныя і нецвярозыя курцы аказваліся ахвярамі сваіх небяспечных звычак. А такіх у Валожынскім раёне сёлета 5 чалавек.

Юныя ратавальнікі раздавалі маляўнічыя навучальныя буклеты і памяткі і заклікалі ўсіх шанаваць сваё жыццё.

Акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!" у Валожынскім раёне працягваецца.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/rochs/novosti-rochs/item/1885-shanuytse-svayo-zhytstsyo#sigProIdbe73e171bc