Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Не прапальвай сваё жыццё!!!

25.11.2016

Курыць ці не - гэта, вядома, справа асабістая. Ніхто і ніколі не зможа забараніць чалавеку гэтага рабіць. Але калі гэта згубная звычка наносіць шкоду не толькі здароўю, але і жыццю чалавека, ужо варта задумацца.

У рамках другога этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» у Валожынскім раёне праходзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі арганізацый. У сваіх выступленнях ратавальнікі тлумачаць асноўныя правілы пажарнай бяспекі, нагадваюць, як карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, заклікаюць устанавіць у доме аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі,  не пакідаць дзяцей без нагляду. Асаблівую ўвагу ратавальнікі звяртаюць  на шкоду, якую прыносіць курэнне. Бо гэта звычка не толькі шкодзіць здароўю, але і можа стаць прычынай пажару. Такім чынам, чалавек, які курыць, можа нашкодзіць не толькі сабе, але і прынесці няшчасце іншым людзям.

У завяршэнне кожнай сустрэчы, ратавальнікі ўручаюць ўсім памяткі на супрацьпажарную тэматыку і яшчэ раз заклікаюць адмовіцца ад гэтай згубнай звычкі.