Дзеці – гэта наша будучыня. А каб яна была бяспечнай, трэба ўжо цяпер пачынаць укладаць усе сілы ў іх навучанне. Бо ведаючы правілы пажарнай бяспекі, заўсёды можна прыняць правільнае рашэнне ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама зрабіць усё для таго, каб такіх сітуацый не ўзнікала.
Менавіта з мэтай навучання дзяцей, асноўным правілам пажарнай бяспекі, работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць установы адукацыі раёна. Адно з навучальна- гульнявых заняткаў нядаўна прайшло ў сярэдняй школе №1 горада Валожына. Вельмі было прыемна сустрэцца з першаклашкамі, з якімі яшчэ гэтым летам размаўлялі аб важных і патрэбных правілах у дзіцячым садзе. Дзятва з радасцю сустрэла інспектара прапаганды, якая правяла цікавы занятак, дзе дзеці ўспомнілі аб тым, да чаго можа прывесці іх звычайнае свавольства з агнём, прычыны пажараў, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, куды тэлефанаваць і што казаць. Цешыць тое, што школьнікі вельмі шмат успомнілі з таго, аб чым ім расказвалі ў дзіцячым садзе. Яны ахвотна падзяліліся сваімі ведамі і выпадкамі з іх невялікага жыццёвага вопыту і паразважалі над тым, чым маглі скончыцца некаторыя іх учынкі. На гэтым занятку хлапчукі і дзяўчынкі пабывалі ў ролі ратавальнікаў, прагледзелі навучалае відэа, разгадалі складаную крыжаванку, загадкі, а таксама весела і з карысцю правялі час.


