У Валожынскім раёне прайшоў заключны этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!». Акцыя праходзіла на адкрытай пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры. Мэтай гэтай акцыі з’яўляецца папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення, прапаганда здаровага ладу жыцця і прафілактыка курэння сярод насельніцтва, прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы курэння ў доме, ложку, заклікаць тых, хто крыць, у першую чаргу бацькоў, адмовіцца ад звычкі дзеля здароўя і жыцця сваіх дзяцей.
Актывісты клуба юных выратавальнікаў-пажарных “Ліквідацыя” і грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» выйшлі на вуліцы горада, каб нагадаць жыхарам пра шкоду і небяспеку курэння. Яны прапаноўвалі грамадзянам адказаць на пытанні віктарыны і ўручалі памяткі. Акцыя доўжылася дзве гадзіны і за гэты час у ёй змагла паўдзельнічаць вялікая колькасць чалавек.
І, нягледзячы на тое, што цяпер усюды распавядаюць і паказваюць пра шкоду курэння, многія так і не разумеюць, што яны рызыкуюць здароўем і сваім жыццём. Будзем спадзявацца, што дзякуючы той рабоце, якую правялі актывісты, ўдзельнікі акцыі і іх блізкія задумаюцца над тым, які негатыўны ўплыў аказвае курэнне і адмовяцца ад гэтай шкоднай звычкі.


