Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Бяспека ў кожны дом!

02.03.2017
У рамках трэцяга этапу акцыі «Бяспека ў кожны дом!» у Валожынскім раёне прайшлі сустрэчы з работнікамі працоўных калектываў. Падчас гэтых сустрэч, удзельнікам акцыі распавялі аб асноўных прычынах пажараў і гібелі на іх людзей, давялі статыстыку па пажарам. Таксама прысутным нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі, якія яны павінны выконваць, каб іх дом бяда заўсёды абыходзіла бокам. Ці ведаюць работнікі як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, высветлілі пры дапамозе віктарыны. Работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пастараліся запоўніць усе прабелы ў ведах людзей, якія былі выяўлены. Прагледжаныя відэафільмы ў чарговы раз нагадалі грамадзянам пра сумныя наступствы, да якіх прыводзіць нядбайнае стаўленне да сваёй бяспекі. Кожнаму ўдзельніку акцыі была ўручана тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.