06.03.2017
Кожнае дзіця таленавітае па-свойму. А ўсе бацькі любяць выхваляцца адзін перад адным тым, якія ў іх здольныя дзеці. Такую магчымасць татам і мамам далі ратавальнікі. У дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа №1 г.Валожына» была праведзена інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Ганарымся, што навучылі». У гэты вечар навучэнцаў першага класа і іх бацькоў чакала цікавая і займальная праграма. Ратавальнікі падрыхтавалі для іх шмат цікавых конкурсаў і віктарын, падчас якіх бацькі распавялі аб тым, чым таленавітае іх дзіця. Радуе тое, што некаторыя бацькі з мноства здольнасцяў сваіх дзяцей называлі і тое, што іх дзеці вельмі адказныя і імкнуцца выконваць правілы бяспекі. У канцы сустрэчы кожная сям'я паспяхова прайшла тэсціраванне на веданне правілаў пажарнай бяспекі.