Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Актуальнае пытанне

24.03.2017

Газ мае шэраг важкіх пераваг перад іншымі энерганосьбітамі. Найважнейшымі з іх з'яўляюцца высокія экалагічныя характарыстыкі газу ў параўнанні з іншымі відамі паліва, а таксама эканамічная прывабнасць. Акрамя экалагічных і эканамічных пераваг, ён валодае шэрагам пераваг тэхналагічнага характару, якія маюць прынцыповае значэнне. Найважнейшым з іх з'яўляецца даступнасць газу як крыніцы энергіі. Аднак пры няправільнай эксплуатацыі газавага абсталявання, ён можа паслужыць і крыніцай надзвычайнай сітуацыі.

З мэтай растлумачэння патрабаванняў правілаў карыстання газам у побыце работнікамі газавай службы сумесна з работнікамі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавана і праводзіцца шырокая прафілактычная работа. Адно з апошніх мерапрыемстваў было праведзена ў сярэдняй школе №1 г. Валожына. Дзецям у цікавай і даступнай форме распавялі пра карысць газу і небяспеку, якую ён у сабе ўтойвае.