Бяспека грамадзян для выратавальнікаў заўсёды на першым месцы. Каб нагадаць жыхарам раёна аб правілах пажарнай бяспекі, яны пастаянна наведваюць розныя арганізацыі. З гэтай жа мэтай з работнікамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі была праведзена прафілактычная гутарка. Усім прысутным нагадалі аб важных правілах, выконванне якіх дапаможа захаваць жыццё і здароўе кожнага. Звярнулі ўвагу работнікаў культуры на выпадкі пакідання дзяцей без нагляду і трагічныя наступствы такой бестурботнасці дарослых, а таксама на выконванне правілаў пажарнай бяспекі ў пажаранебяспечны перыяд. Былі прадэманстраваны фільмы “Цена мгновения” і “Неудачные дачи”, якія нікога не пакінулі абыякавымі.
У завяршэнні мерапрыемства была прадэманстравана пажарная варыйна-выратавальная тэхніка і абсталяванне, а таксама практычна адпрацаваны ўменні карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння. Усім прысутным была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя, як напамін пра неабходнасць захавання такіх простых, але вельмі важных правіл.


