Летнія канікулы - гэта шчаслівая пара для ўсіх дзяцей і самае галоўнае, каб яны запомніліся ім толькі самымі прыемнымі ўспамінамі. Але менавіта ў летні перыяд колькасць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх узрастае. Бо часта малалетнія дзеці трапляюць у розныя небяспечныя сітуацыі. Тым дзецям, якія адпачываюць у лагерах, наведваюць дзіцячыя сады, вольны час прадумваюць выхавальнікі. Частымі гасцямі ў іх бываюць і работнікі МНС. На гэты раз работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях завіталі да выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Суднікаўскі дзіцячы сад» і аздараўленчага лагера на базе ДУА “Суднікаўская сярэдняя школа”. У гэты дзень дзеці з нецярпеннем чакалі гасцей. А сустрэчу ратавальнікі пачалі з прафілактычнай гутаркі пра тое, што ж такое небяспека і што неабходна рабіць, каб жыццё было бяспечным. Бо акцыя, з якой яны прыехалі ў госці, праходзіць пад дэвізам «Канікулы без дыму і агню!» З дзецьмі была праведзена невялікая віктарына па замацаванню ведаў правілаў пажарнай бяспекі, а таксама цікавыя гульні.
У правядзенні дадзенай акцыі прыняла ўдзел курсант ДУА “Універсітэт грамадзянскай абароны” Паліна Дзеніс.
Спадзяемся, што гэтая сустрэча з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях запомніцца дзецям надоўга і, вярнуўшыся дадому, гэтыя хлапчукі і дзяўчынкі засвоіўшы азбуку асноў бяспекі, не патрапяць у бяду.


