Уборка ўраджаю - адказная пара не толькі для працаўнікоў сельскай гаспадаркі, але і для работнікаў тых службаў, якія забяспечваюць рытм пры ўборцы, належную захаванасць новага ўраджаю. Адным з найважнейшых напрамкаў у справе забеспячэння захаванасці новага ўраджаю было і застаецца няўхільнае выкананне правіл пажарнай бяспекі. Бо пры ўзнікненні пажару агонь знішчае за кароткі час тое, што працай людзей нажывалася месяцамі, гадамі. Таму строгае выкананне правіл пажарнай бяспекі ў перыяд уборкі ўраджаю - гэта не толькі патрабаванні супрацьпажарных нормаў, але і наказ самога жыцця.
Што неабходна рабіць, каб не дапускаць пажараў у перыяд уборкі ўраджаю? Што неабходна прадпрымаць, калі пажар усё-такі ўзнік? Менавіта гэтыя веды павінны быць на выдатна ў кожнага, хто займаецца такой нялёгкай працай. На працягу ўборачнай кампаніі работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях кантралююць забеспячэнне збожжаўборачных камбайнаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, арганізацыю дзяжурства ў месцах уборкі збожжавых культур пажарнай альбо прыстасаванай для мэтаў пажаратушэння тэхнікі і яе забеспячэнне вадой, а таксама пажарна-тэхнічным узбраеннем, выкананне правілаў пажарнай бяспекі на аб'ектах, звязаных з нарыхтоўкай, перапрацоўкай і захоўваннем ўраджаю. Выконваючы элементарныя правілы пажарнай бяспекі можна пазбегнуць узнікнення пажару пры ўборцы ўраджаю.


