У адзін з цёплых жнівеньскіх дзён на тэрыторыю пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Валожына заляцеў весёлы вулей. Вядома ж, гэта былі не сапраўдныя пчолы, а хлапчукі і дзяўчынкі з дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №6 «Вясёлы вулей» г.Валожына». Для малых было арганізавана цікавае і займальнае падарожжа ў краіну бяспекі. У гасцях у ратавальнікаў яны даведаліся як трэба сябе паводзіць, каб не здарылася бяды, а таксама як трэба дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Дзеці гулялі ў навучальныя гульні, адказвалі на пытанні віктарыны, даследавалі пажарную машыну. Не абыйшлося і без воднай феерыі, якая выклікала ў дзяцей буру станоўчых эмоцый.


