Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

На педагагічнай канферэнцыі

05.09.2017

29 жніўня адбылася канферэнцыя педагагічных работнікаў Валожынскага раёна «Адукацыя як канструктыўны фактар ​​фарміравання і развіцця патэнцыялу маладога пакалення». З самай раніцы ва ўстановах адукацыі горада працавалі розныя тэматычныя пляцоўкі. На базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» працавала пляцоўка на тэму «Фарміраванне каштоўнасці здароўя і працы - аснова паспяховага прафесійнага самавызначэння навучэнцаў». У рамках гэтай пляцоўкі была прадстаўлена праца клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя». Аповяд пра дзейнасць клуба быў падмацаваны шматлікімі фотаздымкамі з розных мерапрыемстваў і прафілактычных акцый. А завяршылася дадзеная прэзентацыя гумарыстычным прадстаўленнем ад саміх дзяцей.

 Ратавальнікі з упэўненасцю могуць сказаць, што гэтыя хлапчукі і дзяўчынкі ніколі не разгубяцца ў надзвычайнай сітуацыі, а пры неабходнасці змогуць навучыць правілам бяспекі і тых, хто ў гэтым мае патрэбу.