Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Свята вёскі Рэчаняты

05.09.2017

У Валожынскім раёне ўжо стала добрай традыцыяй правядзенне святаў вёсак. Адно з такіх святаў прайшоў у вёсцы Рачаняты. Свята атрымалася на славу. Было шмат песень, падарункаў, віншаванняў. І нават прырода ў гэты дзень радавалася разам з удзельнікамі свята - дзень выдаўся цёплым і сонечным. Вакол былі вясёлыя людзі і адчуванне таго, што вёска жыве, пра яе памятаюць. Арганізатары мерапрыемства знайшлі цёплыя словы для кожнага жыхара вёскі.

Ратавальнікі таксама не засталіся ў баку ад гэтага мерапрыемства і арганізавалі для дзяцей і іх бацькоў сапраўднае свята бяспекі. Гульні і віктарыны, якія праводзілі актывісты клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя», нікога не пакінулі абыякавым. Кожны знайшоў сабе занятак па душы. Хлапчукі і дзяўчынкі актыўна адказвалі на пытанні юных ратавальнікаў, а іх бацькі з гонарам ківалі галавой. Бо гэта менавіта яны навучылі сваіх дзяцей правілам бяспекі.