Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У рамках акцыі

05.09.2017
27 жніўня на плошчы горада Валожына адбыўся кірмаш, прысвечаны падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Бацькам была прадстаўлена магчымасць падабраць сваім дзецям неабходныя школьныя прыналежнасці, а таксама адзенне. Ратавальнікі таксама не змаглі застацца ў баку і далучыліся да гэтага мерапрыемства. У рамках акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці!» яны выставілі тэматычную пляцоўку і ў гульнявой форме арганізавалі навучанне маленькіх пакупнікоў. Юныя ратавальнікі праводзілі з дзецьмі гульні і віктарыны. Радуе тое, што нават самыя маленькія ўдзельнікі акцыі правільна называлі нумар службы выратавання. Іх бацькі па праву могуць ганарыцца, што навучылі іх правілам бяспекі. За правільныя адказы кожны атрымліваў грамату і карысныя падарункі ад выратавальнікаў. Бо расклад заняткаў і кнігі з патрэбнай інфармацыяй ніколі не пашкодзяць. А магчымасць пасядзець у пажарнай машыне, прымерыць на сябе вопратку ратавальнікаў выклікала ў дзяцей асаблівыя эмоцыі. Нават некаторыя дарослыя не ўтрымаліся ад магчымасці сфатаграфавацца на памяць.