На тэрыторыі Валожынскага раёна працягваецца першы этап рэспубліканскай акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці!». У апошнія цёплыя дні лета работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і іх юныя памочнікі праводзяць інфармацыйна-тлумачальную працу з бацькамі і іх дзецьмі ў месцах продажу тавараў для дзяцей. Для прыцягнення ўвагі пакупнікоў у аддзеле продажу адзення была размешчана форма ратавальнікаў з таблічкай «Для дзяцей, пакінутых без нагляду».
Юныя ратавальнікі распавядаюць аб праводзімай акцыі ў раёне, акцэнтуюць увагу на забеспячэнні бяспекі дзяцей і недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду. У ходзе гутаркі дарослым задаецца пытанне: «А Ваша дзіця ведае правілы бяспекі?». Бацькам заўсёды прыемна чуць, як іх сын ці дачка адказваюць на пытанні па правілах пажарнай бяспекі. І яны могуць ганарыцца, што навучылі сваіх дзяцей правілам бяспекі.
Кожнаму наведвальніку гандлёвага аб'екта юныя ратавальнікі ўручаюць памяткі і ўлёткі на супрацьпажарную тэматыку, раяць бацькам хаваць ад дзіцячых цікаўных вачэй запалкі і не пакідаць дзяцей без нагляду.


