Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Каб выключыць узнікненне надзвычайнай сітуацыі

05.09.2017

 

Работнікамі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штотыдзень ажыццяўляецца пажарна-прафілактычная праца ў жылым сектары, накіраваная на папярэджанне пажараў, траўматызму і гібелі людзей ад іх. На гэты раз праца праводзілася ў аг. Бабровічы. У ходзе абследавання домаўладанняў з грамадзянамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі, прыводзіліся прыклады пажараў, уручаліся памяткі і ўлёткі па пажарнай бяспецы.

Вынікам абследавання стаў сельскі сход жыхароў. У ходзе выступлення прадстаўнік службы выратавання давёў статыстычную інфармацыю па пажарам і гібелі людзей на тэрыторыі вобласці і раёна, асноўныя прычыны вогненных надзвычайных сітуацый. Для таго, каб выключыць іх узнікненне і засцерагчы сваё жыллё, патлумачыў асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры абыходжанні з электрапрыборамі, эксплуатацыі пячнога ацяплення, цвёрдапаліўных катлоў, а таксама газавага абсталявання. Акцэнтаваў увагу прысутных на небяспеку пакідання дзяцей без нагляду, так як у сельскай мясцовасці гэта часта адбываецца, пра ўсталяванне ў домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. У завяршэнне выступлення прадэманстраваў відэафільм.
Работнікі культуры таксама далучыліся да гэтага мерапрыемства.

І сваімі творчымі нумарамі падарылі прысутным некалькі хвілін радасці.