Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Свята ў Чэхаўшчынскай школе

05.09.2017


 

Дзень ведаў - гэта першыя званкі і хваляванні, мора кветак і белых бантаў. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіў школьны парог.

У рамках акцыі «У цэнтры ўвагі - дзеці!» 1 верасня дзяржаўную ўстанову адукацыі «Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат» наведала вельмі шмат гасцей. Усе, хто выступаў на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, жадалі ўсім педагогам, дзецям, а таксама іх бацькам поспехаў у новым навучальным годзе.

Пасля завяршэння ўрачыстай часткі работнікі МНС правялі з вучнямі ўрокі бяспекі, на якіх у чарговы раз нагадалі аб правілах, якія ратуюць жыццё.

Але на гэтым свята не скончылася. Пасля цікавых урокаў ратавальнікі запрасілі ўсіх на вуліцу. Там іх чакала дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, а таксама розныя конкурсы, якія для іх падрыхтавалі актывісты клуба юных ратавальнікаў-пажарных “Ліквідацыя”.

Усе астатнія навучальныя ўстановы таксама не засталіся без увагі. У кожную школу раёна таксама наведаліся работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.