Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У цэнтры ўвагі – дзеці!

27.09.2017

У Валожынскім раёне завяршыўся другі этап акцыі “У цэнтры ўвагі - дзеці!”. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі ўстановы адукацыі, каб правесці ўрокі бяспекі, мэтай якіх з’яўляецца фарміраванне навыкаў самазахавання. Хочацца адзначыць, што ўсе дзеці актыўна выконвалі заданні, прапанаваныя ратавальнікамі, а таксама задавалі свае не менш цікавыя пытанні. Дзяўчынкі і хлопчыкі дзяліліся рознымі сітуацыямі, якія адбываліся з імі гэтым летам і дружна абмяркоўвалі, чаму гэта адбылося, і як можна было пазбегнуць надзвычайнай сітуацыі. Вучням было прапанавана праглядзець навучальны мультфільм, а таксама адказаць на пытанні віктарыны. У завяршэнні кожнага занятка дзецям былі ўручаны памяткі і цікавыя кніжкі. Урокі бяспекі прайшлі цікава і пазнавальна. Дзеці змаглі ўспомніць усё, што ведалі аб правілах бяспекі і даведаліся шмат новага.

Прайшлі ў навучальных установах і бацькоўскія сходы, на якіх ратавальнікі звярнулі ўвагу бацькоў на неабходнасць размаўляць са сваімі дзецьмі аб правілах бяспекі, тлумачыць ім, якая небяспека іх можа чакаць, калі яны не будуць  іх выконваць.