Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Сумеснымі намаганнямі

04.11.2017

 

Па тэрыторыі Валожынскага раёна працягвае крочыць прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!», у рамках якой ратавальнікі сумесна з усімі суб'ектамі прафілактыкі раёна наведваюць домаўладанні розных катэгорый грамадзян. 

2 лістапада быў праведзены рэйд па Івянецкаму сельскаму Савету. Была наведана самая складаныя, у плане прафілактыкі, катэгорыя грамадзян – аматары алкагольных напояў. Удзельнікі рэйду ўжо не першы раз наведваюць гэтыя домаўладанні, праводзяць прафілактычныя гутаркі, прымаюць пэўныя меры ўздзеяння ў дачыненні да нядбайных гаспадароў. 

Хочацца адзначыць, што некаторыя зрухі ў навядзенні парадку ўжо ёсць. Напрыклад, у вёсцы Камень, мужчына стаў курыць у спецыядьным месцы на вуліцы, якое ў лютым ратавальнікі абсталявалі сумесна з першым намеснікам начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргеем Васільевічам Лапановічам у рамках акцыі «Бяспека ў кожны дом!". А так жа ў гэтым доме ідзе замена электрычнай праводкі. Радуе і тое, што гаспадар пачаў наводзіць парадак у доме - ужо скончаны касметычны рамонт аднаго
з пакояў. Гаспадар паабяцаў, што да наступнага нашага візіту, такі парадак будзе ва ўсім доме. 

Але ўсё ж сустрэліся і такія грамадзяне, якія яшчэ не ў поўнай меры прыслухаліся да рэкамендацый. Праца з імі будзе працягнута сумеснымі намаганнямі ўсіх суб'ектаў прафілактыкі. 

Радуе тое, што большасць нашых грамадзян усё ж клапоцяцца пра сваю бяспеку і разумеюць, што пажар лягчэй прадухіліць, чым потым расплачвацца за сваю бестурботнасць.