Чарговы рэйд па жылых дамах вёсак у рамках пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам!” прайшоў у Валожынскім раёне. Пад пільным вокам суб’ектаў прафілактыкі раёна, якія зацікаўлены ў бяспецы насельніцтва, былі асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама шматдзетныя сем’і і сем’і, дзе выхоўваюцца маленькія дзеці.
У ходзе рэйду ацэнка стану бяспечнасці была дадзена пячному абсталяванню і эксплуатацыі печаў у адпаведнасці з патрабаваннямі правіл пажарнай бяспекі, электраабсталяванню дамоў і кватэр, абагравальных катлоў на цвёрдым паліве і мерам перасцярогі пры карыстанні імі. Асаблівая ўвага была накіравана на бяспеку малых дзяцей. У сем’ях, дзе выхоўваюцца малыя дзеці, з бацькамі былі праведзены прафілактычныя гутаркі. Усе вяскоўцы, чые дамы наведала рэйдавая група, атрымалі тэматычныя буклеты.


