Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Не прапальвай сваё жыццё!”

27.11.2017

 

У Валожынскім раёне 14 лістапада стартавала пажарна-прафілактычная акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!", скіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. 

Згодна плану, першы этап акцыі актывісты клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя» і работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі на аўтавакзале г.Валожына. Падчас правядзення мерапрыемства па гучнай сувязі гучала інфармацыя супрацьпажарнай тэматыкі. Юныя памочнікі ратавальнікаў нагадвалі пасажырам аб небяспецы курэння ў ложку, асабліва - у нецвярозым стане. А таксама аб тым, што нядбайна кінутыя незатушаныя запалкі і недакуркі часта абгортваюцца буйным пажарам з вялікімі матэрыяльнымі стратамі. А яшчэ прыводзілі прыклады вогненных трагедый, якія адбыліся ў раёне дзе нядбайныя і нецвярозыя курцы аказваліся ахвярамі сваіх небяспечных звычак. А такіх у раёне сёлета 5 чалавек. 

Юныя ратавальнікі раздавалі навучальныя буклеты і памяткі і заклікалі ўсіх шанаваць сваё жыццё.