У Валожынскім раёне прайшоў заключны этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!». Акцыя праходзіла на адкрытай пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры. Мэтай гэтай акцыі з’яўляецца папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама прапаганда здаровага ладу жыцця і прафілактыка курэння сярод насельніцтва. Актывісты клуба юных выратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя» выйшлі на вуліцы горада, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы курэння ў доме, у ложку, заклікаць тых, хто курыць, у першую чаргу бацькоў, адмовіцца ад шкоднай звычкі дзеля здароўя і жыцця сваіх дзяцей.
Юныя ратавальнікі прапаноўвалі грамадзянам адказаць на пытанні віктарыны, за што атрымоўвалі падарункі, а таксама памяняць цыгарэты на цукеркі. Акцыя доўжылася дзве гадзіны і за гэты час у ёй змагла паўдзельнічаць вялікая колькасць чалавек.
Будзем спадзявацца, што дзякуючы той рабоце, якую правялі актывісты, ўдзельнікі акцыі і іх блізкія задумаюцца над тым, які негатыўны ўплыў аказвае курэнне і адмовяцца ад гэтай шкоднай звычкі.


