Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Усхваляваны голас чалавека і выццё сірэн пажарных машын ...

06.12.2017

 

 «Усхваляваны голас чалавека, які паведамляе пра пажар ... выццё сірэн пажарных машын ...» Так пачыналіся тактыка-спецыяльныя вучэнні ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» у Смалявіцкім раёне. Паводле легенды, з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры правядзенні агнявых работ, адбылося загаранне даху вялікай плошчай. Задача, якая стаяла перад ратавальнікамі, была даволі не простая. Неабходна ліквідаваць пажар у складаных умовах надвор'я і на вялікай вышыні, а таксама не даць агню перакінуцца на суседнія будынкі. Але ў выніку моцнага ветру, прадухіліць гэтага не атрымалася, і агонь ўсё ж перакінуўся на адміністрацыйны шматпавярховы будынак. А перад ратавальнікамі паўстала яшчэ адна задача - выратаванне людзей. Тут былі прыменены розныя спосабы. Для дасягнення мэты ўжываліся «Куб жыцця», аўталесвіца, элементы прамысловага альпінізму. Разам з гэтым былі прадэманстраваны і зладжаныя дзеянні ратавальнікаў і групы хуткага рэагавання Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. З пастаўленай задачай удзельнікі вучэнняў справіліся выдатна.

Начальнік цэнтра аператыўнага кіравання ўстановы «Мінскага абласнога ўпраўлення МНС» Андрэй Карускевіч: «Гэта новы аб'ект. Спецыфіка будынка незвычайная. Нам прыйшлося адпрацоўваць не толькі элементы тушэння даху з вялікім пакрыццём, але і прыёмы выратавання людзей рознымі сродкамі. Сёння нашы работнікі актыўна займаюцца прамысловым альпінізмам, павышаюць свае прафесіянальныя навыкі. Паступова ў нашых падраздзяленнях з'яўляюцца і «кубы жыцця».

Актыўна развіваецца інфраструктура нашай дзяржавы, што патрабуе ад ратавальнікаў пастаяннай гатоўнасці да ліквідацыі надзвычайных сітуацый любой складанасці і ў любых умовах, чым і абумоўлена правядзенне падобнага роду заняткаў.