Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Новы год у бяспецы

12.12.2017

 

 З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама ў рамках першага этапу акцыі «Бяспечны Новы год» работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі супрацьпажарную гутарку з рабоніткамі раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на базе раённага цэнтра культуры. На мерапрыемстве прысичали сацыяльныя работнікі з усяго раёна. Гэта людзі якія павінны клапаціцца не толькі пра сваю бяспеку, але і пра бяспеку людзей, якіх яны даглядаюць.

 Ратавальнікі ім распавялі аб сітуацыі з пажарамі і аб тым, што часцей за ўсё яны адбываюцца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. Напярэдадні Калядаў і Новага года ў ратавальнікаў, як правіла, пачынаецца «гарачая» пара. Назіраецца рэзкае павелічэнне колькасці пажараў і выпадкаў траўматызму людзей з-за парушэння правілаў бяспекі пры правядзенні святочных мерапрыемстваў і неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Прысутным нагадалі, што набываць піратэхнічныя вырабы, неабходна строга ў спецыялізаваных крамах, якія маюць сертыфікат і гарантыю бяспекі. Таксама ратавальнікі нагадалі аб небяспецы знаходжання на лёдзе.

У завяршэнне мерапрыемстваў быў арганізаваны паказ тэматычных відэафільмаў.